Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/VI/Два мужыкі і глушэц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мікіта і валы Два мужыкі і глушэц
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Асёл і навука
Іншыя публікацыі гэтага твора: Два мужыкі і глушэц.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Два мужыкі і глушэц.

Байка.

Неяк раз вясной
На балоце, над рэкой
Глушэц на ёлцы заседаў
І сам з сабою талкаваў.
А ведама усім,
Што з мясам гэты птах сваім
Бывае дарагім.
Дык вось, два мужыкі-панове,
Як бы ў змове,
Той з аднаго, а той с таго канца
Аблаву робяць на глушца.
Так падцікаюцца ўсё бліжэй, бліжэй—
І той, і той на птушку пальцы ліжэ!
Аж так і згледзіў таго той
І, як на ліха, ў спор с сабой:
«Куды ты лезеш, тонканогі?!»—
Шапнуў Іван с сваей дарогі,
Рукі нялёгкай чэлавек,
З якой слыве свой цэлы век.—
«Да гэтай птушкі мне закон,
«А ты, гультай, адгэтуль вон!»
— «Ня твой, а мой!—сапе пан Ежы,—
«К яму моў сьлед стары, а твой, гад, сьвежы!
«Я маю с прадзедаў ад веку
«Над гэтай пусткаю апеку!»—
— «Не ты, а я тут пан!»—
Гукнуў ужо Іван,—
«Віш, ты: абраўся «сямідзённік»!»—
— «А ты што лепшае, «казённік»?»—
Кідаюць стрэльбы і за грудзі
Ўзяліся людзі.
І што-ж будзе?..
Глушэц на гэты іхні шум,
Што вёў так шчыра с кумам кум,
Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі:
«Знайшлі сварыцца
«Пры чужым карытцы!..»
І… паляцеў, залопаўшы крыламі.


А ну, чытацелю, згадай канец:
Хто мужыкі, а хто такі глушэц?