Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/С песень беззямельнаго/Што за шчасьце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песень беззямельнаго 2. С песень беззямельнаго 3.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
С песень беззямельнаго 4.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З песень беззямельнага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3.

Што за шчасьце, што за доля,
Мой Божэ!
Ані хаткі, ані поля,
Ні збожа!..
Па чужых кутох бадзяцца
Век трэба,
І гавець, і адгаўляцца
Бяз хлеба.
Гінуць сілы над чужою
Работай,
Заліваешся сьлязою
З ахвотай.
Ці тут пьяўкі, ці тут людзі
—Хто зьведаў?—
Адно ўнуку сохнуць грудзі,
Як дзеду.
Жывеш, мучышся бяз толку,
Бяз волі,
Хоць жывы лезь у дамоўку
З нядолі.
Пайду к пушчы загукаю
Да зоркаў,
Як мне ў бедным родным краю
Жыць горка…
Што за шчасьце, што за доля,
Мой Божэ!
Ані хаткі, ані поля,
Ні збожа…