Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/За касой

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сенажаці За касой
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Зажынкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: За касой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За касой.

Кожны раз, як жывой муравой-дываном
Лето, высьцеле луг, сенажаць,—
Косы сьвішчуць, зьвіняць над рэкой за сялом,
За касой касцоў песьні чуваць.

Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе,
Высьцілаюць пракос у пракос;
Песьні з ветрам шумяць, пушча вотклік нясе,—
Пушча слухае песень і кос.

Шле яна свой атказ ад капцоў да капцоў,
Заміраючы ў вечнай жальбе:
Ці даждуся калі кос і песень касцоў
На другой, на вялікай касьбе?..