Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/Тае сьнег…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палац Тае сьнег…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Паводка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тае сьнег…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тае сьнег…

Тае сьнег, таюць сковы зімы ледзяністые,
Сонцэ з ласкай ажыўчай гуляе ў прывольлі;
Хутка жаўранак песьняй своей галасістаю
Прывітае аратых на полі.
Ўзніме чорную скібу саха працавітая,
Ляжэ ўсходнае зерне у пахань сырую,
Закалосіцца поле, сьлязой, потам злітае,
Зашуміць сваю думу старую.
Гаспадар той суважна свой шнур па святочнаму
Абыходзіці будзе, красой любовацца,
Прыслуховацца шэлесту нівы няўрочнаму
І маліцца к сваей зямлі матцэ.
Сьмела гляне на сьвет і на долю зьмянлівую,
Як дагэтуль, яму не дадуцца ўжо ў знакі
Тые сілы з усходу і захаду мсьцівые,
Што даймаюць цяпер, як вужакі.