Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/З асенніх напеваў/Небо поўна сівых хмараў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З асенніх напеваў 4. З асенніх напеваў 5.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
З асенніх напеваў 6.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асенніх напеваў (Кончыцца лета гарачае…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.

Небо поўна сівых хмараў,
Сьвет палошчэ дождж сьцюдзёны,
Чорнай кучай на папары
Чахнуць каўкі і вароны.
Сонца ўжо ніхто не бачэ,
Вецер вые, завывае;
Восень стогне, восень плачэ,
Думы сумам спавівае.
Ў маей хаце у пахілай—
І ня цёпла, і ня відна,
Выгледае, як магіла,
Выгледае неяк крыўдна.
І ў душы, хоць плач, як нудна,
Гэтак цёмна, як і ў хаце;
Ой, як нудна! сказаць трудна…
Галасіў-бы, слаў пракляцьця.
Галасіў-бы, як галосе
Вецер гэты, восень гета,
Каб аж рэха разляглося,
Гэт, на цэлаго паўсьвета!
Каб ляцело, не сьціхало
Па шырокаму па полю,
І ўсім чыста апевало
Маю горкую нядолю.