Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/Дзьве таполі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Груша Дзьве таполі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Лес
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве таполі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзьве тапо́лі.

Там, за вёскай, у полі дзьве стаялі таполі,
Як адна, дзьве таполі стаялі,
І стагналі у полі сухавейна таполі,
Як адна, дзьве таполі стагналі.

Аб Усходзе у полі ўсё шумелі таполі,
Як адна, дзьве таполі шумелі,
І аб Захадзе ў полі лісьцьмі пелі таполі,
Як адна, дзьве таполі ўсё пелі,

Што пануюць у полі над дубамі таполі,
Як адна, дзьве таполі пануюць.
Што начуюць у полі самаўладна таполі,
Як адна, дзьве таполі начуюць…

Неба помсту у полі тут пачулі таполі,
Як адна, дзьве таполі пачулі,
І на векі у полі дзьве заснулі таполі,
Як адна, дзьве таполі заснулі.