Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Чэлавеку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
К моладасьці Чэлавеку
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Згнаннік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чалавеку.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чэлавеку.

Ці ты чуеш, як стогне віхура,
Як старой хаткі сьцены дрыжаць,
Як у коміне вые панура,
Як сукі ў боры цёмным трэшчаць?..
Ці ты бачыш, як хмара за хмарай,
Як дым, небам плывуць чарадой?
Як кусты, сенажаці, папары
Заліліся магільнаю мглой?…
Ці ты бачыш ноч гэту над намі,
Ноч асеннюю, дзікую ноч,
Засьцілае што сьвет цемнатамі
Непраглядна, хоць ў процьму ты скоч?..
Ці паняў, што мрок гэты гаворэ,
Што аддалены шле яго шум,
Як у гэта бязбрэжнае морэ
Ты глядзіш, гэтых слухаеш дум?..
О, дрыжыш перад шэптамі чараў
Цёмнай ночы, магучы цар дня,
І прыходзіцца ўняці нездару,
Што мудрэйша ёсьць моц, як твая.
Дарма розумам цэлые годы
Ў жыцьця дзівы, як мог, загледаў:
Чарадзейную кнігу прыроды
Не пытаў, атчытаў, скарыстаў.
Што земля на сьвет жыць не пусьціла,
Ты паняў да канца з урода;
Табе пара каня адмяніла,
Цябе слухае вецер, вада.
Ты і неба ўсе скрыткі падгледзіў:
Злічыў, колькі зор, што ёсьць на іх;
І нічому, здаецца, ўжо недзе
Ад вачэй скрыцца зоркіх тваіх.
Ты і ў прышласьць рад глянуць заранне,
Змёў-бы пыл забыцьця з прошлых дней,
Ўсё-ж бязсілен твой розум і знанне
Перад голасам духа начэй.
Ты дрыжыш перад нечымсь, як глянеш
Ў гэту цемь, патслухаеш яе;
Як дзіцё, як матыль, слабым станеш…
А ноч тайна а дзівах пяе.
Мае мір неадкрытые сілы,
Што людзкое ўсезнанне прашлі,
Гэтых сіл не пазнаць да магілы
Табе, думнаму цару зямлі.