Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Легло на сэрцы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
* * * «Дзе ты, шчасьце маё?..» * * * «Легло на сэрцы…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
У чужой старане
Іншыя публікацыі гэтага твора: Легла на сэрцы гора нядольнае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Легло на сэрцы горэ нядольнае,
Легло і мучыць, гняце,
Ў думках замёрла жальба нявольная,
Боль неспажыты цьвіце.

Дзе я ня кінуся, с песьняй ня вылету,—
Выхаду, сьцежкі німа…
Лёдам гасьцінец мой выбіты, выліты,—
Лёд—як магіла сама.