Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Грай-жэ, музыка!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці-ж ня доля мая… Грай-жэ музыка!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Брату
Іншыя публікацыі гэтага твора: Грай жа, музыка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Грай-жэ, музыка…

Цёпла, спакойна, цёпла і сыта
У хорамах ясных вам век векаваць...
Поўны аруды буйнаго жыта;
Хто-ж не захочэ тут жыць, панаваць?..
Грай-жэ, музыка, сэрцэм рві струны…
Не пажалеюць заплаты табе!..
Што?! Хочэш ладзіць скрыпку ў тон сумны?!
Весела грай, як віхуры ў кляцьбе…
Шумна, разгульна… Чым не бяседа?!
Пеніцца ў чарках крывава віно…
Кроўю гулялі прадзеды, дзеды;—
Сыну і ўнуку падаўна дано…
Грай-жэ, музыка! Рэж на скрыпулі
Так, як там рэжэ асьлепленых кат…
Проч, проч, сумленне! Золата ў гулі!..
Чуеш, як звоне па скрыпцы дукат?..
Сьветла, прасторна… Зьяюць брылянты…
Хто там?.. Цень бледны шмыгнуўся у вакне?..
Вісельнік?! Тут ён?.. Проч яго, франта!
Нашы асіны! Хай толькі чапне…
Грай-жэ, музыка, каб і ў магілах
Голас уцешны пачулі з зямлі,—
Каб аж спад наспаў, плітаў пахілых
Косьці паўсталі і ў танец пашлі.
Гэй-жэ ў тахт ногі!.. Пара за парай!..
Стой! Блеск чырвоны шыбае з вакон.
Ах! Гэта вёска сьвеціць пажарам…
Ну, галасі там нябошчыцкі звон!..
Грай-жэ, музыка! Рэж дармажэрца!..
Змоўк?.. Што?.. Галоўку ты клоніш ка сну?..
Глупство!.. Ў музыкі лопнуло сэрцэ…
Гэй ты, другі там! рві сэрцэм струну!..