Чырвонец
← Баяну | Чырвонец Верш Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926—1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12 (3), ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 1 |
У час аблогі → |
У местовай браме, дзе люд плыве ракой і варта моцная дзень ночь пілнуе, схіліўся я й падняў чырвонец поўнаважны з пад ног людзкіх, — якога перш не бачылі ранейшыя хадзьбіты.
Кругом мяне натоўп зрабіўся.
Казалі мне адны, што я падняў, от, сьвежую іх згубу… Другія,—што я ня першы звочыў, што дзель яны павінны ўзяць з маей знаходкі.
Старожы-ж, каб сагнаць натоўп, усім крычалі, што я місьцюк, што я кастыг за пенязь выдаю: „бо хто на бітым шляху па золаце таптаўбы чакаючы „яго“ прыходу з падарожы!?!
І ўсе паверылі старожы…
Паводле кнігі «Расстраляная літаратура» (2008)
[правіць]Чырвонец Аўтар: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Расстраляная літаратура, 2008 |
У меставай браме, дзе люд плыве ракой і варта моцная дзень-ноч пільнуе, схіліўся я й падняў чырвонец паўнаважны з-пад ног людскіх, — якога перш не бачылі ранейшыя хадзьбіты.
Кругом мяне натоўп зрабіўся.
Казалі мне адны, што я падняў от свежую іх згубу… Другія — што я не першы звочыў, што дзель яны павінны ўзяць з маёй знаходкі.
Старожы ж, каб сагнаць натоўп, усім крычалі, што я місцюк, што я кастыг за пенязь выдаю: «Бо хто на бітым шляху па золаце таптаў бы, чакаючы „яго“ прыходу з падарожы?!»
І ўсе паверылі старожы…
(1926—1927)