Перайсці да зместу

Баяну

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Баяну
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926—1927 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12 (3), ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 1
Чырвонец
з цыклю «Паэзіі прозай»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЯНУ.

Мудрыя прытчы і зычна пяяў ты, Баяне!

Пяяў яшчэ ўчора на вольных, на крыўскіх абшарах, пад гукі вячоўнага звону…

Дагэтуль туляюцца рэхі тых песянь,—далёка ад скрушань замковых: у полі, у ройстах, ў кустах у лазовых, што ніцма прыпалі да ролі…

Зычаць яны ў чашках срупехлых, што ў порубах храму Сафіі, у звоне вячорным, што з вежы, над целам чужога тутка Баболі, кліча на Ave Maria…

У показках-казках, у сэрцах збалелых, у подумах-думках нявольнага люду, глыбока таёных у сэрцы…

Вольныя песьні складаў ты, Баяне, і зычна пяяў яшчэ ўчора пра гордасьць народу, пра чэсьць крывічанскага роду.