Перайсці да зместу

Чаму Панас стаўся ваўкалакам?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вуж куртаты і мужык багаты Чаму Панас стаўся ваўкалакам?
Апавяданьне
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 6
Як Кузьма стрэльбу рабіў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чаму Панас стаўся ваўкалакам?

З кождым няшчасьця можа такое здарыцца як то было з нашым Панасам: запрасілі сватам на вясельле, а чараўнік, Граўша, якога ён чаркай абыйшоў, па назласьці перакінуў яго ў воўкалака. І пабег наш Панас воўкам у лес. Тры гады ваўкалачыў, а на чацьверты ў чалавека абярнуўся. Вярнуўся ў вёску, пажыў-пажыў між людзёў дый кажа:—Не, тры гады я з ваўкамі ў стадзе жыў, па воўчу выў, няшчырасьці-ж я тамка ня бачыў. Воўк злы як галодны, а пад’еў—злосьць ўся ад сэрца адлежа. Лепш з ваўкамі у стадзе, як з людзьмі у грамадзе, бо людзі чым болей маюць, тым болей жадаюць: другі-то і з бацькі ў дамоўцы звалок-бы кашулю! Вочы вашы завідушчы, рукі заграбушчы, сэрцы-ж нязнаюць меры ў хаценьні. — І, згробся, дый пашоў назад у лес і ўжо да канца свайго жыцьця ваўкалачыў.