Хітры чорт (Міцкевіч/Барысовіч)
Выгляд
Хітры чорт (Урывак з паэмы «Дзяды») Аўтар: Адам Міцкевіч Пераклад: Караль Барысовіч Крыніца: Наша Ніва, 1909. - №31-32 - с. 455 |
Урывак з ІІІ часткі, сцэна І; пераробка байкі Антонія Гарэцкага «Д’ябал i збожжа». Іншыя пераклады гэтага твора: Дзяды (Міцкевіч). |
Калісь то (вы гэта усе мусі чулі)
Бог з раю прагнаў сагрэшыўшых людзей…
Каб з голаду ж на век яны не паснулі –
Ён жыта раскідаў па землі усей.
Зерняты знайшлі прахадзіўшые людзі –
Што з імі рабіці – Адам не дайшоў;
А чорт (ён у справах такіх не марудзе)
У ночы рагамі тут выкапаў роў,
Хвастом пазмятаўшы, насыпаў ўвесь жытам,
Наплюўшы са злосці – зямлёю заклаў,
На верх жэ прыбіў яшчэ моцна капытам,
І рад, што на векі ён хлеб пахаваў.
Вясною ж, на лета – з зернятак тых жмені
(На дзіва чэрцям, - яшчэ болей на злосць!)
Павыраслі коласы, кветкі, насенне
Так сама і ў свеце цяпер, браткі ёсць:
Хто праўду – свабоду ад бліжніх хавае
(Хоць нават у землю яе заграбе),
Той, мусі, як чорт – таго добра не знае,
Што ён спадманяе не нас, а сябе.