Хто ты?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сустрэліся Хто ты?
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
29 траўня 1921 году
Крыніца: Газэта «Грамадзкі голас», № 23, 12 верасьня 1924 г., б. 2-3
Шляхам далей

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXV.
Хто ты?

Я ішоў шляхам жыцьця, змарыўся прысеў ля краю дарогі пад старай бярозай… Язык мой высах.

Я хацеў піць і ня хто ня даў мне вады…

Я ўсё йду і йду без канца і краю, дарогі няма…

Я шмат чаго бачыў:

Я бачыў вёскі. Хаты ў іх былі крыты гліняным чарап‘ём, сьцены збудованы былі з цэглаў, шыбы блішчэлі як люстры, а ў сярэдзіне тых хатаў было чыста, ціха, спакойна і жылі ў іх багатыя людзі.

Хто яны, я ня ведаў. Прасіў ад іх хлеба і мне давалі пірага, прасіў вады — давалі віна…

Доўга глядзелі яны на мае пабітыя ногі, на падраную адзежу, ківалі галовамі. Пыталі мяне: — Хто ты? Адкуль?

— Я адтуль, — адказаў я і йшоў далей…

Я ня ведаў добра, адкуль я і хто я. Я быў чалавек, які павінен ісьці ўсё сваё жыцьцё сваім шляхам і толькі сваім, бо іншага ў мяне няма.

Я йшоў далей і шмат чаго бачыў…

Я бачыў вёскі: Хаты былі крыты саломай, сасновыя былі сьцены ў іх. У сярэдзіне іх было чорна, цемна, бо праз маленькія шыбы ледзьве пранікаў сьвет Божы, У хатах гэтых жылі людзі такія-ж абдзёртыя, як і я, і яны ня дзівіліся, гледзячы на мяне.

Я папрасіў хлеба — давалі мне скарынку, за якую цягнулася маленькая гразная ручка плакаўшага дзіцяці, і я ня мог браць гэтай скарынкі, ніжэй апускаў галаву і адходзіў…

Такіх вёсак было болей. І мала не ля кожнай такой вёскі ў канцы, трохі далей, стаялі высокія будынкі з харошымі сьценамі, стрэхамі і вокнамі і жылі там людзі з белымі тварамі і рукамі, ў багатай адзежы.

Яны сядзелі на бальконах будынкаў сваіх, пілі віно, весела гаманілі, сьмяяліся… Я падхадзіў да плоту, нізка кланяўся ім, стагнаў, прасіў…

Людзі сьціхалі, переглядаліся паміж сабой, паціскалі плячмі, нібы дзівіліся: як сьмеў я перашкодзіць іх веселасьці і гналі мяне слугі іх, рвалі адзежу і цела маё іхнія сабакі…

Я адходзіў ад плоту і йшоў далей…

Я йшоў далей… Цяпер я змарыўся. Сілы няма ў мяпе ісьці далей… Я сеў ля краю дарогі, ля старай бярозы…

Я шмат зямлі ісхадзіў… Мяне шмат хто пытаў: — Хто ты? Хто ты?

Хто ты? Ха, ха, ха! Сьмешныя людзі! Ці вы ня бачыце, хто я? Ха, ха, ха! Сьмешныя людзі! Хто я… Прыгледзьцеся добра.

Ось з апушчанай галавой за плугам, які цягнуць добрыя коні па добрай чорнай зямлі, ледзьве пасьпявае за сытымі коньмі, худы, з чорным тварам, як сама зямля чалавек…

Вось так сама потам абліты ідзе за сахой, якую ледзьве цягне худы як шкілет маленькі канёк, па пяску…

Ось, таксама потам абліты ідзе за сахой, якую ледзьве цягне худы, як шкілет, маленькі конік, па пяску…

А ось у кайданох закуты, зьбіты, з крывёю застыўшай на твары ідзе пад канвоем…

Спытайце — Хто ты?

А пабачце сюды: тутака некалі былі вёскі, былі хаты, а цяпер вецер хістае па гэтых мяйсцох крапіву і дзікую траву…

А гдзе ўсе яны, што калісь жылі тутака ў хатах?

Глянь, бачыш: адзін за адным з торбамі за плечамі, з кіямі, ледзьве цягнуцца сонцам апаленыя, дажджом палітыя, ветрам і людзьмі ганімыя…

Гэта яны! Тыя! Ха, ха, ха! І дагэтуль вы ня ведаеце і пытаеце: — Хто ты?

Ды я той! Той, што ня мае прытулку на роднай сваёй зямельцы, у роднай хаце сваёй не гаспадар!

Я той, з каго ўсе сьмяюцца і пры жыцьці і па сьмерці, над мовай маей, над звычаем, над усім сьмяюцца!

Я той, хто капаў канавы, строіў чыгункі, фабрыкі, заклады і нават кайданы рабіў з жалеза, каб самому адзець, іх сабе на рукі і ногі…

Я усё той самы — сын беднай маці-Беларусі…

Дый ня пытайце мяне болей людзі: — Хто ты?

Цяпер я змарыўся, бо доўга йшоў шляхам жыцьця.

Бачыце — прысеў ля краю дарогі ля старой бярозы…

Ня пытайце болей… бо ведайце самі, хто я…

Дзяргач.

У газэце «Раніца» (1921)[правіць]

Хто ты?
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
29 траўня 1921 году
Крыніца: Газэта «Раніца», № 1, 22 сьнежня 1921 г., б. 4
Толькі адна ночка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто ты?

Я ішоў шляхам жыцьця, змарыўся прысеў ля краю дарогі пад старай бярозай… Язык мой высах. Я хацеў піць і ня хто ня даў мне вады… Я ўсё іду і іду бяз канца, а краю дарогі няма…

Я бачыў вёскі. Хаты ў іх былі крыты гліняным чарап‘ем. сьцены збудованы былі з цэглай, шыбы блішчэлі як люстры, а ў сярэдзіне было чыста, ціха, спакойна і жылі ў іх багатыя людзі. Хто яны, я ня ведаў. Прасіў ад іх хлеба і мне давалі пірага, прасіў вады — давалі віна…

Доўга глядзелі яны на мае пабітыя ногі, на рваную адзежу, ківалі галавамі. Пыталі мяне: Хто ты? Адкуль?..

— „Я адтуль, адказываў я і ішоў далей…

Я ня ведаў добра, адкуль я і хто я

Я быў чалавек, які павінен ісьці усё сваё жыцьцё сваім шляхам і толькі сваім, бо іншага ў мяне няма“.

Я шоў далей і шмат чаго бачыў.

Я бачыў вёскі. Хаты былі крыты саломай, сасновыя былі сьцены ў іх.

У сярэдзіне іх было брудна, цёмна, бо скрозь маленькія шыбы ледзьве пранікаў сьвет Божы, У хатах гэтых жылі людзі такія-ж абдзёртыя, як і я, і яны ня дзівіліся, гледзячы на мяне.

Я папрасіў хлеба — давалі мне скарынку, за якой цягнулася маленькая брудная ручка галоднага дзіцяці, і я ня мог браць гэтай скарынкі, ніжэй апускаў галаву і адходзіў…

Такіх вёсак было балей і мала не ля кожнай вёскі ў канцы, трохі далей, стаялі высокія будынкі з пекнымі сьценамі. крышай і вокнамі. Жылі там людзі з белымі тварамі і рукамі, у багатай адзежы. Яны сядзелі на бальконах будынкаў сваіх, пілі віно, весела гаманілі, сьмяяліся… Я падхадзіў да плота, нізка кланяўся ім, ёнчыў, прісіў…

Людзі змаўкалі, переглядаліся паміж сабой, паціскалі плячмі, нібы дзівіліся як сьмеў я перашкодзіць іх вясельлю і гналі мяне слугі іх, рвалі адзеньне і цела мае іх сабакі…

Я уцякаў ад пасту і уходзіў…

Я ішоў далей…

Цяпер я змарыўся сілы няма ў мяне ісьці далей… Я сеў ля краю дарогі, ля старай бярозы…

Я шмат зямлі ісхадзіў. Мяне шмат хто пытаў: Хто ты? Хто ты?“

Хто ты, ха, ха, ха! Сьмешныя людзі! Ці вы ня бачыце хто я? Ха, ха, ха!

Сьмешныя людзі! Хто я?…

Прыгледзьцеся добра; Вось з апушчанай галавой за плугам, які цягнуць добрыя коні па добрай чорнай зямлі, ледзьве пасьпявае за сытымі конямі, худы, з чорным тварам, як сама зямля чалавек.

Вось так сама потам абліты ідзе за сахой, якую ледзьве цягне худы як шкілет маленькі канёк, па пяску…

А вось у гайданы закуты, зьбіты, з кроў‘ю застыўшай на твары ідзе пад стражай…

Спытайце — Хто ты?

А пабачце сюды: тутака некалі былі вёскі, былі хаты, а цяпер вецер хістае па гэтых мяйсцох крапіву і дзікую траву…

А гдзе ўсе яны, што калісь тутака жылі ў хатах? Глянь, бачыш: адзін за адным з торбамі за плячамі, з кіямі, ледзьве плятуцца, сонцам апаляныя, дажджом палітыя, ветрам і людзьмі ганімыя…

Гэта яны! Тыя! Ха, ха, ха, і да гэтуль вы ня ведаеце і пытаеце

«Хто ты?»

Ды я той, што ня мае прытулку на роднай сваёй зямельцы, у роднай хаце сваёй не гаспадар!

Я той, над якім усе сьмяюцца і пры жыцьці і на сьмерці, над мовай маей, над звычаем, над усім сьмяюцца!

Я той, каторый капаў канавы, строіў чугункі, фабрыкі, заклады і навет кайданы рабіў з залеза, каб самому адзець, іх сабе на рукі і ногі…

Я усё той самы —сын беднай маці Беларусі!

Дый ня пытайце мяне болей людзі

«Хто ты?»

Цяпер я змарыўся, бо доўга ішоў шляхам жыцьця. Бачыце — прысеў ля краю дарогі ля старой бярозы…

Ня сьмейцеся не ганіце, я толькі адпачну і ня пытайце балей. Хто ты, бо ведайце самі, хто я…

Дзяргач.