Толькі адна ночка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хто ты? Толькі адна ночка
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1921 год
Крыніца: Часопіс «Раніца», № 3, 24 сьнежня 1921 г., б. 2
Ці чулі?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Толькі адна ночка.
(абразок)

Цягнецца лес сьцяною па бакох шляху, а ў небе высокім зоркі гараць… Сьнег роўна ляжыць высокі пульхны. так хочаца кінуцца ў яго і патапіцца ў ім, але, не, барані Божа, мне трэба сьпяшацца і я шпарка іду шляхам далей… Сэрца моцна калоціца ў грудзёх, я саў- сім замарыўся, ісьці цяжка далей…

Божа, Божа, што будзе? я спазьнюся…

Жаль сьціснуў грудзі, сэрца перастала біцца, і вочы заліў чырвоны агонь…

Паміраю! мігнула душа, і я прачнўся…

Гдзе я? Што гэта. Сон! Гдзе я?…

Галава круціца, цяжка ў грудзёх, няма чым дыхаць…

Што гэта? Страх апанаваў мяне…

Вось чую, як-бы хто за сьпіной маей сьмяецца…

Ха, ха, ха, хе, ня ўжо не пазнаеш? Гэта ж труна, і ты ў ей ха, ха, ха… Труна, труна, і я ў ей! шэпчуць маё губы.

Божа правы! няўжо гэта праўда? Дык я ужо нябошчык?

Холад прайшоў па, ўсіх жылах…

Не, не, ня можа быць! Гэта я саўсім яшчэ ня прыйшоў да сябе мігаюць думкі адна за аднэй…

Але што так крывавым сьветам грызе вочы? а вось яна! гэта лямпа, з якой чорнымі клубамі вылетае копаць…

Цяпер я добра разглядзеў. Збоку мяне ляжыць рад людзей і напроць так сама. Яны захаваліся пад свае вопраткі і толькі ногі тырчаць чырвоныя, чырвоныя…

Дык вось ано, гдзе я!

Каб хутчэй бы гэта вочка прайшла…

Ціха капае вада, вада гудзіць…

Ха, ха, ха… у вушох гдзе аддаецца. Гэта —труна, і ты ў ей…

Я разглядаю і далей і горка мне робіцца за людзей…

Божа, пашлі мне сьмерць! я пачынаю маліцца…

Другая падымай.

Як гром раздаёцца аднекуль. Зьвякнулі кайданы..!.

Уваскрэслі нябошчыкі…

Малітва мая кудысь ад мяне уляцела…

Ня мог я маліцца далей!

Бо прачнуўся дзьявал і над нашай труной панаваў…

Дзяргач.