Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Я жыву…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я хацеў-бы пяяць… Я жыву…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Звон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я жыву… (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я жыву

Я жыву таму, што маю
Веру моцную у тое,
Што загіне доля злая,
Чорнай сілаю якая[1]
Землю вокал аблягае,
Бы жалезнаю рукою.

Я жыву таму, што сэрца
Спадзеў[2] ясных ня губляе,
Як улетку лісьцяў дрэўцы,
І ў надзеях, бы праз дзьверцы,
Наглядае спацыр сьмерці,
Што нядолю скрозь зьнішчае.

Я жыву таму, што чую
Душой чулаю адроду[3]
Тую пору, хвілю тую
Боганосную, сьвятую,
Што нясе ў сьвет дарагую
Сьветазарную Свабоду.

Я жыву таму, што бачу
Панаваньне лепшай долі,
Дзе ня будзе хутка плачу,
Й за якую й я даў дачу,
Што адроду прыназначыў
На крывавым збройным полі
Ў барацьбе за шчасьце й волю.



  1. Няправільны зварот — якая чорнаю сілай.
  2. Надзеў.
  3. Адраджэньне.