Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Я хацеў-бы пяяць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бунт Я хацеў-бы пяяць…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Я жыву…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хацеў бы пяяць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я хацеў-бы пяяць…

Я хацеў-бы пяяць,
Як пяе
Цёмны бор непагодаю,
Каб вакол абуджаць
Зыкам песьні свае,
Хто ня кінуў шчэ спаць
Пад нядоляй-нягодаю.

Я хацеў-бы пылаць,
Як пылае
Бліскавіца між хмарамі,
Каб агні запаляць,
Дзе шчэ цемра вітае
Над зямлёй, над абшарамі.

Я хацеў-бы гусьці,
Як гудзе
Вецер буры-навалы узьнятае,
Каб нашчэнт[1] разьнясьці
Па лясох, па вадзе
Панства долі-нядолі заклятае.

Я хацеў-бы ўладаць[2]
Хоць-бы мігам адным
Непакорнай, магутнаю сілаю,
Каб змагчы, зруйнаваць
Ўсе ліхое вакол
І ўжыць шчасьця над гэтай магілаю.



  1. Полён. — зусім, да рэшты.
  2. Чэхізм, або старабаўг. — валадаць.