Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Таварышу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Будзь пярэднім Таварышу
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Йдзі дарогаю заросшай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Таварышу (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Таварышу.

Ці ты бачыў, як па моры
Пойдуць хвалі чарадою?
Як у сібернейшым напоры:
Б’юць у бераг у час прыбою?

Мора пеніцца і зьліцца,
Нясупынна коцiць валы,
Быццам з злосьцю хоча ўпіцца
Сiлай моцнай ў сваёй скалы,

Каб зьвярнуць усе цьвярдыні
І разьбіць усе прашкоды
Ды, разьліўшысь па раўніне,
Ўраз здаволіцца свабодай.

Але моцна стаяць скалы,
Адбіваюць ўсе напоры
Буйных хваляў й дзікіх валаў,
Што іграе імі мора…

Так i ты, таварыш мілы,
Будзь у жыцьцi нiбы скалы,
I адважна, поўны сілы,
Ваюй з бураю-навалай.

А цьвярдыню гардай[1] волi
Разьбiвай бяды напоры
I ў барбе[2] за шчасьце й долю
Спыняй мора, зрывай горы.



  1. Полён. — гордай.
  2. Русіц. — барацьбе, змаганьні.