Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Йдзі дарогаю заросшай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Таварышу Йдзі дарогаю заросшай…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Дружна з ахвотай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Йдзі дарогаю заросшай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Йдзі дарогаю заросшай…

Йдзі дарогаю, заросшай
Дзікім чэмерам-травой.
Йдзі, стаміўшыся, зьнямогшы,
З набалеўшаю душой.

Груды, ямы і абрывы
Хай ня лякаюць[1] цябе;
Хай ружовыя пазывы
Не тануць ў цяжкой журбе.

Над табою зданьне сьмерці —
Дух згубіцельны пяе —
Кожнай хвіляй мерыць ўперці
Ў змрок нябытнасьці свае.

Хай да сэрца йдуць сумленьні,
Страх хай лезе да цябе,
Загартуй свае цярпеньне
І будзь цьвёрдым у барацьбе.

Тады пройдзеш скрозь дарогу,
Гарда сьцяг свой данясеш
К таму месцу, к таму богу,
Да якога ты ідзеш.



  1. Полён. — палохаюць.