Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/В/Цішка Гартны/Песьні працы і змаганьня/Дружна з ахвотай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Йдзі дарогаю заросшай… Дружна з ахвотай…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1927 год
Я люблю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дружна з ахвотай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дружна з ахвотай…

Дружна з ахвотай,
Гэй, за работу,
Брацьці, скарэй!

З песьняю зычнай
Ў працы прывычнай
Будзе спарней.

Гора з нядоляй
Ня знойдуць патолі
Болей сродзь[1] нас;

Весела й хутка,
Мінюта ў мінютку
Сойдзе нам час.

У стуку і груку
Забудзем мы муку
Працы сваёй.

Шчыра і сьмела,
Гайда да дзела
Цеснай сям’ёй,

Там, дзе цярпеньне
Ў цемры гніеньня
Стане расьці.

Семя жывое
Шчасьця сьвятога
Пасеем ў жыцьці.

Дружна, з ахвотай,
Гэй, да работы,
Брацьці, скарэй!

Праца сьвятая
Хай прывітае
Нас ўсіх хутчэй…



  1. Полён. — сярод, пасярод.