Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Янук Д./Стогн

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арфа Стогн
Верш
Аўтар: Янук Дарашкевіч
1927 год
Псальм CXXXVI
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стогн (Дарашкевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Янук Д.

Стогн.

Хочацца крыкнуць, каб неба ўздрыгнулася,
Страшна-галосна, каб людзям пачулася,
Як тут канае іх брат-чалавек!
Голадам змораны, цемравам скручаны,
Працай нямернай забіты, замучаны,
Моўчкі бяз скаргі канчае свой век!
Гіне ён… Помач ніскуль не яўляецца…[1]
Стогны ў паветры яго расплываюцца.
Шnj ім да гэтага стогну паўроднага?
Быццам, як сьвята, іх жыцьця выгоднага
Дні за дзянькамі так роўна бягуць!
Не да яго ім! Мой браце змарнованы,
Скрыўджаны, зганьблены, імі аплёваны,
Толькі ім сілы свае падавай!
Толькі кармі іх ты працай крываваю,
Жыцьце дастаў ім з раскошшу, з забаваю,
Сам-жа ты з голаду гінь, падыхай…
Эх, небарака! Калі ты падымешся
Моцнай[2] сьцяною, як хваля уздымешся,
Сказаць ўсім, што і ты чалавек!
Чы[3] мо’ пакоры спрадвеку навучаны,
Цемравам вечным, нядоляю скручаны,
Гэтак у пакуце жыць будзем ўвесь век ?



  1. Лепш — не зьяўляецца.
  2. 2) моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  3. Ці.