Мы з плачам сядзелі ля вод Валона,
Ў маркотны сабраўшысь кружок,
І там ўспаміналі цябе, о Сыоне[1],
Цябе, мілы сэрцу куток!
Спакойна і ціха каціліся воды
Між кветных, чужых берагоў…
Дарэмна! Мінуўшай Сыонскай свабоды
Ня выплакаць нам у ўрагоў![2]
Пакуль з безгранічнай журбой мы глядзелі
На чыстыя воды, — яны
З насьмешкай прасілі, каб песьню мы сьпелі
Аб муках сваей стараны.
Не! вораг-мучыцель ня ўчуе ніколі
Тэй песьні пра родны Сыон,
Ні голасу арфы; бо песьня бяз волі —
Арла змардаванага[3] стогн. Адсохнуць мае спрацаваны хай рукі,
Як чэпяць за струнны арган,
I выдадуць грудзі сардэчныя мукі
На сьмех і на зьдзекi ўрагам!
Мы з болем павесілі арфы на лозы,
Но[4] песьні пра родны Сыон
Нішто не заглушыць: ні мукі, ні сьлёзы,
Ні душу ўзрываючы стогн…
|