Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Арол/Сяўцом

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Званы Сяўцом
Верш
Аўтар: М. Арол
1927 год
Арфа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сяўцам (Арол).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лепшыя творы іншых пісьменьнікаў.


Арол.

Сяўцом.

Дзе вы, ўсе здольныя, ліцамі[1] ўдалыя,
З добрымі думкамі, к працы рахманыя?
Выйдзьце упярод!

Поўнаю жменяй зерняты здаровыя
Сейце на нівы багатыя, новыя —
Будзе усход!

Доўга былі яны ўсімі забытыя,
Дзікай травой, чамярыцай пакрытыя,
Ждалі на вас.

Цёмныя хмары над імі насіліся,
Дарма паілі вадой й пранасіліся,
Аж прыйшоў час:

Будзе даволі ты ўжо наляжалася,
Сілы набрала і ўзмацавалася, —
Дай-жа нам плод!

Выйдзьце, ўсе здольныя, думкамі ўдалыя
Выйдзьце, ўсе шчырыя, к працы рахманыя,
Станьце ўпярод!



  1. Русіц. — тварамі.