Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Лебядзіная песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Дзень сканаў за гарой, а над соннай зямлёй…) Лебядзіная песьня
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Я шукала
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лебядзіная песьня (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лебядзіная песьня.

Плыла яна, лілась, як громы, так магуча
З прапоўненых грудзей, з прапоўненай душы;
Як ветры, лёгкая, як буры, так кіпуча
Прамчалася кудысь ў пустынныя цішы.

Мільёны тонаў там, у песьні тэй спляліся:
Любоў, ненавісць, гром, агонь і бура ўраз.
Той, з чыйх[1] грудзей такія зыкі паліліся,
Раз першы у жыцьці пяяў, ды ўжо ў вапошні раз!

І зьмерлі тоны дзесь ў пустыннай сумнай далі,
Бяз рэха расплылісь ў няведамым краю
І горны вецер там высока ўскалыхнулі…
А лебядзь?.. Ён умёр, сьпяяўшы песьнь[2] сваю…



  1. 3 чыіх.
  2. Правільна — песьню.