Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/З ранейшых вершаў/Прысяга

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад крыві чырвонай… Прысяга
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прысяга (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прысяга.

Ўсей душой, гарачым сэрцам
Беларусь усю кахаем,
І за волю хоць памерці
Прысягаем! Прысягаем!

Родны межы бараніці,
Мець апеку над ратаем,
Аж пакуль мы будзем жыці
Прысягаем! Прысягаем!

Быць дазорчымі бязьмежна
Хочам над гаротным краем,
Быць тут вартаю жалезнай
Прысягаем! Прысягаем!

Да апошняй кроплі сілы
Біцца з ворагам жадаем,
Бараніці край свой мілы
Прысягаем! Прысягаем!

Родну мову шанаваці —
Скарб багаты, што мы маем,
Ратаваці зямлю-маці
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускім ясным небам,
Што блішчыць над цёмным гаем,
І мазольным нашым хлебам
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускаю нядоляй,
Што усюды спатыкаем,
Нашай ніваю і полем
Прысягаем! Прысягаем!

Беларускай праўдай чыстай,
Што мы ведаем і знаем,
Нашым Нёмнам серабрыстым
Прысягаем! Прысягаем!