Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Абразкі/Над сажалкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці я вінават? Над сажалкай
Абразок
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Далёкія аганькі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над сажалкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над сажалкай.

Толькі-што маладзік узыйшоў, і купаўся ён у сярэбраных хвалях, нібы шчупак… Быццам мармурныя белыя авечкі, выглядалі хмары увакруг… Смачна спала вёска апасьля цяжкай працы летняга дня. Косы навостраныя, клепаныя віселі пад стрэхамі, прырыхтаваныя на заўтра… Толькі высокая вярбіна, над сажалкай пахіленая, адна адзінюсенька ня спала…

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Бліжэй падыйшла яна да сажалкі і цуды13) ўбачыла ў гладзі люстранай вады: купаўся там анел з распушчанымі шаўковымі валасамі. Над галавой яго каронай быў залаты маладзік. На грудзях блішчэлі дыямэнтавыя[1] пацеркі зорак. Плоткі маленькія плылі ўвакруг, пазіраючы яму ў ясныя галубыя вочы…

Не разумела дзяўчынка вясковая, што яна гэта воблік свой бачыць у вадзе, і зашаптала малітву тую самую, каторую калісь-то стары дзед вучыў яе…

Гэтак стаяла яна зьдзіўленая, пакуль туман усё атуліў: і ваду, і высокі чарот, і белыя кветкі з блакітнымі кантурыкамі,[2] і доўгія пляцёнкі траў вадзяных…



  1. 3 дарагіх каменьняў.
  2. Абрысамі.