Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Маці-Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Начныя думкі Маці-Беларусі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Ты, мой брат…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мілая, родная старонка-маці!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Маці-Беларусі.

Мілая, родная старонка — маці!
Моцна2) цябе я і шчыра люблю,
Бедныя ніўкі твае, сенажаці
І нешчасьлівую долю тваю.

Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,
Рукі і ногі да слупа6) прыкручаны,
Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.

Толькі-ж уцешся, матуля каханая!
Слуп твой патроху пачаў падгніваць,
Прыдзе к нам воля — сьвятая, чаканая,
Сець з ланцугоў як пачнём разрываць.