Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/Песьні жальбы/Усход сонца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Да працы“ Усход сонца
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усход сонца (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З зборніка «Песьні жальбы».

Усход сонца.

На усходзе неба грае
Дзіўным блескам жару,
Залацісты сноп купае
Ў полымі пажару.

Чуць-чуць дрогне, прыліецца
Чэрвень на усходзе;
Гэта неба усьміхнецца
Людзям і прыродзе…

І ўбірае залатую
Сонейку дарогу,
Паліць сьвечку дарагую
Прад аўтарам Бога.

Над палямі змрок прарваўся,
Па нізу расплыўся;
Лес туманам заснаваўся,
Луч расой абмыўся.

Чыстых хмарах валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай лесу, проці сонца —
І сплялі вяночак, —

Як-жа добра пахне збожжа,
А кругом спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

І сабрала неба ясна
Блеск усіх калёраў
Стройна, дзіўна, сугалосна,
Як бы песьня хораў.