Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/З ранейшых вершаў/«Да працы»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Асадзі назад!“ „Да працы“
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Усход сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да працы! (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„Да працы“.

«Браты! вялікая дарога
Чакае нас і родны край.
Настала жніва, працы многа,
Навукі зерня засявай!

Нясеце сьвет — у змроку дрэмле
Наш мілы край, наш родны кут.
Няхай ўваскрэснуць нашы землі,
Няхай асьвеціцца наш люд!

Дапома-ж Бог нам у прыгодзе!..
Ні царскі біч, ні прышлы хам, —
Хай будзе лад ў сваёй гасподзе
Ствараць народ-ўладарац[1] сам».



  1. Старабаўг. — валадар(а).