Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/Песьні жальбы/Вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Усход сонца Вецер
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Васеньні дождж
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Ой, ты, вецер неспакойны!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецер.

Ой, ты, вецер неспакойны,
Дзьмеш ты бяз устанку!
Адну песьню нам сьпяваеш,
Адну кажаш байку.

То заплачаш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як над нівай
Той мужык-араты;

То засьвішчаш за вугламі,
Жалем заліешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся!..

Ой, ты, вецер няпрытульны,
Родны брат мой ў долі;
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі!