Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/Песьні жальбы/Родныя абразы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гусі Родныя абразы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Песьня няволі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Родныя вобразы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Родныя абразы.

Вобразы мілыя роднага края,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я.

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя смутку красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой:
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Зьяючы мілай красой.

Чуецца говар мне сьпелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага гоман шчасьлівы
Песьня магучых дубоў…

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд!
Песьні цягучыя, песьні пакутныя,
Бачу і чую вас тут!