Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/Водгульле/Тройка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Няшчасная маці Тройка
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Звон шыбаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тройка (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тройка.

Коні скачуць. Дзын-дзын дзын!
Гучны звон нясецца
І далёка між раўнін
Ціхім жалем льецца.

Ціхне, глухне гэты звон
Ўскочыўшы ў гаёчак,
Ўсё слабее, ціхне ён,
Кволы[1] галасочак…

Вось і тройкі ня відаць,
Праняслась стралою,
І званочка ня чуваць
Плачу пад дугою.

Толькі пыл трубой курыць
Над дарогай бітай;
Поле ціхае глядзіць
Сіратой забытай.

І пытае ціш[2] яго
Поглядам, здаецца;
Хто праехаў і чаго
І куды нясецца?

І ня будзе знаць, стралой
Куды тройка скача,
І званочак пад дугой
Чаго ціха плача.



  1. пяшчотны — замяняе прывіванае аднойчы слова з гэтым значэньнем — кволы (рас. — нежный). Трэба прызнаць, што другое слова (кволы) ня зусім замяняе рас. — нежный; яно мае асаблівы адценак — слабы, ломкі, вялы… Першае — адказвае больш. Тут маем і — пястун (неженка), пясьціць і г. д.
  2. Лепей — цішыня.