Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/Хрэст на свабоду/Хрэст на свабоду

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На чужой старонцы Хрэст на свабоду
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Нябывалыя часы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрэст на свабоду (Цётка, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З зборніка: „Хрэст на свабоду“.

Хрэст на свабоду.

На усходзе красна неба.
Нас ня дзівіць — так і трэба!
Кроў ракамі льлецца ў мора:
Салдат гіне там ад гора.
Без кашулі[1] і бяз хлеба.
Нас ня дзівіць — так і трэба!

Гоняць сына, гоняць мужа.
Мы слухаем цара дужа!
З душы б‘ецца скарга ў неба,
А мы маўчым — так і трэба.
Казак стрэле[2]. Жандар б‘ецца.
У народу сьпіна гнецца
Ад налогаў з солі, хлеба,
А мы плацім — так і трэба.

у Пецярбурху[3] зьмерлі людзі:
Ім прашылі куляй грудзі,
Бо то з песьняй і з аўтарам
Пайшлі з папом[4] перад царам.
А цар сыпнуў, як-бы з неба,
Тысяч куляў — так і трэба.

Дурняў хрысьціць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў ім як-бы з неба,
Што больш цара не патрэба.
Тагды Гапон у грамаду
Бяжыць, крычыць — „Трэба ладу,
Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,
Трэба біць нам гэтых шэльмаў,

Трэ‘ зьлізаць усіх міністраў,
Бюракратаў — антыхрыстаў.
Чую яшчэ голас з неба,
Што цара павесіць трэба!“

З тэй пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак[5], Лібава,
Беларусь, Літва, Расея —
Гоняць вон цара-зладзея:
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.

Бомба трах! Сяргей[6] у шматы.
Мірскі[7] бяжыць аж да хаты.
Цар у страху, сэнат млее,
Беданосцаў[8] аж хварэе.

Кладуць сеткі, каскі[9], бляхі:
Найбольш страшаць гэта ляхі[10]:
Ціха коле, цэльна стрэле,
Так, як жыта, чарцей меле.
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.



  1. Полён. — без сарочкі.
  2. Провінц. — стрэліць.
  3. Пецярбург, сталіца б. Расеі, цяпер Ленінград.
  4. у 1905 г. вёў народ да цара поп Гапон; цар прыказаў да яго страляць.
  5. Юаку — места на Каўказе.
  6. Баку — места на Каўказе.
  7. Дзядзька цара — Сяргей Аляксандравіч.
  8. Победоносцев — пракурор Сыноду.
  9. Жалезныя шапкі.
  10. Ляхі — палякі.