Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/Скрыпка беларуская/Вера беларуса

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мае думкі Вера беларуса
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
На магіле
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вера беларуса (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вера беларуса.

Веру, братцы, людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон.
На сьвет божы шырэй глянем.
Век напіша нам закон.
Не чарнілам на паперы —
Гдзесь[1] ў архівы не здае,
Ён зьбірае поту меру
Ды на ніву нашу лье.
Зямлю поіць, яна родзе[2]
Сок у зярнятах нам на хлеб.
Спажываем, а ў народзе
Штось, як шэпча: „Уставай, сьлеп!“
Веру, братцы, ў нашу сілу,
Веру у волі нашай гарт.
Чую агонь у нас нябрылу,
Бачу, братцы, мы ня з карт,
Мы ня з гіпсу, мы — з каменьня,
Мы з жалеза, мы са сталі.
Нас кавалі у пламеньні,
Каб мацнейшымі[3] мы сталі,
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміну;
Рука цьвёрда! Грудзь[4] акута!
Пара, братцы, парваць пута!



  1. Полён. — дзесь, недзе.
  2. Провінц. — родзіць.
  3. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  4. Русіц. — грудзі.