Хрыстовы Золак (1927)/Хрэст Ісуса Хрыста

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ўласнасьць Хрэст Ісуса Хрыста
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Суседу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXVII. ХРЭСТ ІСУСА ХРЫСТА

Хрыстос прыйшоў, даў вобраз Бога,
Сваім зямным жыцьцём.
Сказаў, што ў „вобраз“ Ён дарога,
Духоўным пачуцьцём.

Хрыстос прыйшоў, жыцьця Ён дрэва
Сабою ўзгадаваў,
Якое засушыла Ева,
Як зьмей ей загадаў.

Хрыстос прыйшоў, даў нам прыклад,
Як Богам сілкавацца,
Каб мець душы спакой і лад
І з Праўдаю злучацца.

Пінск. 3 верасьня 1922 г.