Хрыстовы Золак (1927)/Суседу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хрэст Ісуса Хрыста Суседу
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Гэй, гэй!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Суседу (Ключановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXVIII. СУСЕДУ.

Суседзе, ты дужы, ты б’ешся з братамі,
Й мяне ты змушаеш на бойку крываву.
Суседзе, хоць можа пайду я, часамі,
З табою, але каб змагацца за справу

Чужую, чужую істоце маей
Ня буду, ня буду, ніколі з табою:
Люблю, як цябе, я ўсіх роўна людзей—
Дык біць іх ня будзеш маею рукою.

Пінск. 11 верасьня 1922 г.