Перайсці да зместу

Хрыстовы Золак (1927)/Ўласнасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нялюбасьць Ўласнасьць
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Хрэст Ісуса Хрыста

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXVI. ЎЛАСНАСЬЦЬ.

Кожная істота ўласнасьць
Мае, дадзену Прыродай;
Толькі з ею й мае шчаснасьць,
Шчаснасьць, што завём „слабодай“.

Толькі-ж гэтую слабоду
Брат у брата зграбаваў,
Павялічыўшы дагоду,
Ў імя чорта, катам стаў.

Дык вось, колькі пражыву,
Добра ці хоць кепска тут,
Я ўжо сілай не вазьму
Ад людзей іх чорных пут.

А наперад праканаю,
Што ня гэтак мусець жыць,
Хоць і доўга пачакаю,
Покуль веру можна ўліць.

Пінск. 3 верасьня 1922 г.