Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Баршчэўскі/Ах, чым-жа твая, дзеванька, галоўка занята?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
П. Бахрым Ах, чым-жа твая, дзеванька, галоўка занята?
Верш
Аўтар: Ян Баршчэўскі
1922 год
З поэмы „Рабункі мужыкоў“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзеванька (Баршчэўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АХ ЧЫМ-ЖА ТВАЯ, ДЗЕВАНЬКА, ГАЛОЎКА ЗАНЯТА?

(1809 г.).

Ах чым-жа твая, дзеванька, галоўка занята?
Ці табе не напрыклілася чужая хата?
На каго-ж ты пазіраеш,
Сваё сэрца прыкланяеш?
Ня будзе тут пуці.

∗          ∗

Прывучыла-ж ты двох хлапцоў, як птушак у сеці.
Яны к табе ў дзень і ў ночы рады прыляцеці.
І ты к ім лятаеш,
Панскі двор пабуджаеш
На вялікі сьмех.

∗          ∗

Прывучыла-ж ты лоўчага; ён-жа і стралец,
І дудар быў некалі, і рускі пявец.
А стралец і дудар —
Не вялікі гаспадар;
Будзеш бяз хлеба…

∗          ∗

Палюбіла садоўніка, і гэта ня ў пуць, —
Ды ён слуга гасподзкі, асьцярожна будзь.
Мадамай табе ня быць,
Дзяцей табе ня вучыць, —
Відзь ты ня ўмееш…



Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.