Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/П. Бахрым/Заграй, заграй, хлопча малы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
П. Бахрым Заграй, заграй, хлопча малы…
Верш

1922 год
Гутарка Данілы з Сьцяпанам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зайграй, зайграй, хлопча малы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАГРАЙ, ЗАГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ…

Заграй, заграй, хлопча малы,
І ў скрыпачкі і ў цымбалы.
А я заграю у дуду,
Бо ў Крошыне жыць ня буду.

Бо ў Крошыне пан сярдзіты, —
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача…
Гдзе-ж ты пойдзеш, небарача?

Гдзе я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў сьвет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
Сьлёзна на вас абзірнуся.

Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не радзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасьліўшая ты-бы была!

Каб я каршуном радзіўся,
Я-бы без паноў абыўся:
У паншчыну-б не пагналі,
І ў маскалі не аддалі.

Мне пастушком век ня быці
І ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Гдзе-ж я, бедны, абярнуся?

Ой, кажане, кажане!
Што-ж ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.