Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/В. Арлоўскі/Сьвет перамяніўся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Хухракі“ і „зброд“ Сьвет перамяніўся
Верш
Аўтар: Восіп Арлоўскі
1922 год
Чартаўня
Іншыя публікацыі гэтага твора: I, II, III, IV, VI — Два старыя мужыкі Апанас і Пракоп, V, VII — Тарас і Касьян, VIII — Епіфан (Арлоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬВЕТ ПЕРАМЯНІЎСЯ.

І.

Дадушы, брат Апанас,
Жаль, што нябожчыкаў нашых нет,
Яны не пазналі-бы цяпер нас
І сказалі-бы: гэта ня той ужо сьвет.

ІІ.

Аж жудка стала глядзець,
Што лес, камень і горы не ўстаялі!
А народ яшчэ стаў больш гардзець, --
Ды зьвярэй і птушак паразганялі.
Улякнулася зямля і неба,
Што пеклы па зямлі і вадзе гуляюць;
То ўжо прапасьць нам усім трэба,
Што рыбу і ракаў ганяюць.
Зямлі многа зажыраюць
Ды вакзалы муруюць, —
Грошы, як у пекла, швыргаюць,
А бедныя гаруюць.

ІІІ.

На юбілеуш ксяндзы казалі,
Што будзець езьдзіць агняная печ, —
Вот і дротам увесь сьвет перавязалі
Ды й на слупы лес сталі сеч.
І цецярука ўжо ня чуваць,
Як бывала ён балбочаць, —
Гдзе-ж яму сесьць або начаваць?
Ды яшчэ і шум галоўку марочыць.
Хоць-бы і ў балота забіўся,
Дык і там машыны гарлаюць;
Ці не антыхрыст гэта нарадзіўся, —
Што дужа-ж яны нас пугаюць!

ІV.

Машыны паелі ўвесь лес,
Што нетуці з чаго паставіць і хаты,
А дровы прадаюць ужо на вес, —
Вот і будзь, Апанас, багаты.
Ня трэба і пятуху нас будзіць,
Хто хворы і хто здаровы, —
Ад машын толькі зямля гудзіць,
Што аж трасуцца чаровы.

V.

Ужо многа каторыя рэкі
Саўсім ужо ўсохлі,
Рыбка і бедныя ракі
У іх да сьмерці падохлі.
І людзям стаў век кароткі,
А дзіва, што рэкі й азёры ўсыхаюць.
Ты відзіш: народ дзярэць глоткі,
А да Бога ня ўздыхаюць.
Даўней-жа гэтага ня было,
Каб у маладых зубы выпадалі,
А цяпер нас да таго давяло,
Каб і маладымі сябе ня відалі.
Хоць цяпер народ і красівей,
Не такі, як у старыя годы,
Ды яны жылі шчасьлівей,
А цяпер адны нязгоды.

VI.

Не адзін ужо й астралом
Кажаць: больш людзей, як зьвёзд на небе,
І кажаць, што будзець на нас пералом, —
Тады ня трэба думаць і а хлебе!

VIІ.

Загрузілі Амур і Сыбір
І павідзілі Уральскіх гор і Сахалін;
Ды і там для нас цесен мір
І няма вясёлых далін!

VIІІ.

Ад машын клімат перамяніўся,
Я гэта добра дазнаў,
Ён не стаіць там, дзе радзіўся,
Я гэта верна сказаў.
Каб машыны прыстанавіць,
То і воздух на сваё бы месца стаў,
Раён яго ізноў усынавіць, —
І ён на родзіне-бы стаў!
Куды дзяваўся сьнег і мароз?
І дзе прапаў густы туман?
Цяпер сібірак і маларос —
Адзін шум і адзін гаман!
І ня так нас ужо страшчаюць
Пошасьці, чума і халера, —
Машыны паветра ачышчаюць!
Хоць ня будзець мне і вера…


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.