У 15-ЫЯ ЎГОДКІ АБВЕШЧАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.
25.III.1918—25.III.1933.
Ад громаў гарматніх зямля ўся стагнала,
Крыві чалавечай прыймаць не ўсьпявала.
Нявіннага люду ў прымусе мільёны,
За справу тыранаў ішлі ў бой шалёны.
***
Ўставай! ўставай, хто сьпіць ў няволі!
За злыдняў справу ўжо даволі
Бязмэтна йсьці на зьніштажэньне:
Свайго нам трэба вызваленьня!
Далоў цароў, далоў іх путы!
Зьбірайцесь ўсе, хто ёсьць закуты
Ў ланцуг няволі іх ганебны.
Далоў — Цары нам не патрэбны!
Пара змагацца за свабоду —
Падняўся кліч усіх нарождаў…
***
Крывіцкі народзе! Кажы аб свабодзе. Цябе воля кліча. Зьбірайся на веча!… На вялікі сход Ішоў народ… Ішлі бяз прынукі. Ў мазалях іх рукі. У лапцёх абуты. Ішлі скінуць путы; Сказаць ішлі сьвету, Каб праўду знаў гэту, Што так, як з прадвеку Ня сьцерпяць ўжо зьдзеку: Зьніштожаць прымусы. Яны — Беларусы. Іх воля бязмежна. Іх кліч—незалежнасьць!
***
Ад гэтай вясьнянай і памятнай весткі
Ў лясох расьцьвіталі усьцешна пралескі;
Шумелі задумна Крывіцкія пушчы,
І ціўкалі птушкі ў няпройдзенай гушчы.
Рунелі вясёла істужкі—палеткі;
Прывет слалі сонцу прыгожыя кветкі
Старонка уся весялілась бязмежна: Беларусь!… Незалежна!… Сказала так веча… Ці чуў, чалавеча!?
***
Па крывавай усей завярусе,
Шчасьлівейшыя вольны былі
Й паддаліся тэй самай пакусе,
Чым тыраны—цары праслылі: Не давалі свабоды слабейшым; Не хацелі іх кліч шанаваць. Царскім звычаем найганябнейшым Пачалі ў ланцугі іх каваць…
З прагавітасьцяй страшнай, вялікай,
З ненавісьцяй заўзятай і дзікай
Карагод на‘т крывавы вадзілі,
Як Ёй цела на часткі дзялілі.
***
Пятнаццаць гадоў ужо прайшло з таго часу,
Як стогне Старонка, бяз енку — галасу,
Як мучыцца цяжка, цярпіць у прымусе —
Ці чуеш, працоўны ты мой Беларусе!?
Ня сьпі!… Зважай!… Няўпынна дзеяй! Змагайся з поўнаю надзеяй За кліч Крывіцкага народу: За незалежнасьць!… За свабоду!