Вясна (Казлоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У 15-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі Вясна
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1933 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 4 (51), красавік 1933 г., б. 8
Зрок у будучыню

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ВЯСНА.


Столькі дрэваў і кветак расьцьвіўшых,
Столькі сонца праменьняў радосных;
А навокал шмат сэрцаў самлеўшых,
Шмат няволі і зьдзекаў нязносных.

Гэй, вясна! Ты стрымай свае кветкі —
Не давай ім цьвісьці, красавацца —
Калі нашы ў няволі палеткі,
Калі змушаны гірсе паддацца.


Ул. Казлоўшчык.