Перайсці да зместу

Беларусь!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці я Цябе люблю… Беларусь!
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1933 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 2 (49), люты 1933 г., б. 12
У 15-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





БЕЛАРУСЬ!


Хто сяньня бяз болі Цябе спамінае,
І сяньняшня, любіць Тваё палажэньне —
Хай ласкі ніколі Тваей не зазнае,
Хаця-бы прасіў ён калі прабачэньня.

Бо гэткі аб заўтра ніколі ня дбае,
І сяньня на‘т здраду мо‘ гатуе.
Ён жаласьці ў сэрцы ніякай ня мае.
Ня чуе як злыдзень Цябе ўсьцяж катуе.


Казлоўшчык.