У полі мрок…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
*** «У полі мрок…»
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 179
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У полі мрок,
Нуда без краю;
Снег чуць блішчае,
Як той пясок.

Без прамянёў
Нябёсы з медзі.
Ах, каб угледзеў
Я месяц зноў!

Як стая хмар,
Дубняк шарэе
І ледзянее
Там, дзе папар.

Без прамянёў
Нябёсы з медзі.
Ах, каб угледзеў
Я месяц зноў!

Гурткі худых
Ваўкоў з крукамі!
Што будзе з вамі
Ад віхраў злых?

У полі мрок,
Нуда без краю;
Снег чуць блішчае,
Як той пясок.

<1911—1912>