Як ідзе —
Шнур кладзе
Лёгкае хады.
Роўны стан
Увабран
Стужкаю ўсягды.
Сьвежы жар
Крые твар —
Сьвеціцца пагляд.
Валасы
Ў дзьве касы
Спушчаны назад.
Паглядзіць —
Адарыць,
Сэрца ўскалыхне.
Падыйсьці
Ў пачуцьці
Да яе кожны мкне.
У руках
рэзвы мах,
Праца, як гульня.
Ці з сярпом,
Ці з цапом —
Ўсё пяе яна.
Ні жуды,
Ні нуды
Ў песьнях ня чуваць.
Сонца, квет,
Цэлы сьвет
Рада-б абнімаць. Кожын верць
Паглядзець —
Погін каласоў.
Сіла, рух,
Вольны дух
З поля ды лясоў.
Хто маляр
Яе чар,
Строю, пекнаты?
Край з вякоў
Мужыкоў,
Беларусь — то ты!
Капыль, 16/IV—23 г.
|