Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Дружба/Першае слова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раманс на конкурс Першае слова
Верш
Аўтар: Дзям’ян Бедны
1936 год
Арыгінальная назва: Первое слово
Пераклад: Андрэй Александровіч
Партыя вядзе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Першае слова (Бедны/Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДРУЖБА

ПЕРШАЕ СЛОВА

З рускай паэзіі

Ішлі праз Менск атрады франтавыя:
Ваякаў панства гналі змагары.
Першы раз убачыў вас тады я,
Беларусі песняры.

Не забыцца мне пра кіпы звязак
Беларускага пісьма.
І легенд, і вашых дзіўных казак
Прыгажэй нібы няма!

Ды жыццё ўсе казкі перакрыла.
Гул бадзёры мкне з усіх канцоў.
Сёння ў Менск — вясёлай, быстракрылай —
Ідзе сям‘я совецкіх песняроў.
Ідзе з Масквы, і з Кіева, Казані,
Ідзе з Тыфліса і Баку.
Рознасць моў, а шлях адзін яднання, —
Шлях адзін заўжды большэвіку.

Пра майстэрства будуць іх размовы,
Пра паэтаў ўсіх і пра сябе.
Дый між слоў хай будзе першым словам
Ваша слова аб барацьбе.

Аб барацьбе прыгожай і бясстрашнай,
Аб барацьбе, дзе нашых сіл разгон.
Аб барацьбе, дзе слаўным сцягам нашым
Мы адзначым смерць фашысцкіх дзён.

Аб барацьбе суровай і разбежнай,
Рашаючай сусветнай барацьбе,
Прызыўны кліч свой да сям‘і мяцежнай,
Баявой, рабоча-зарубежнай,
— Забыўшыся, на час, аб флейце нежнай —
На баявой патрубім мы трубе!

Дзям‘ян Бедны