Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Дружба/Партыя вядзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першае слова Партыя вядзе
Верш
Аўтар: Павел Тычына
1936 год
Арыгінальная назва: Партія веде (1933)
Пераклад: Андрэй Александровіч
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Партыя вядзе (Тычына/Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАРТЫЯ ВЯДЗЕ

З украінскай паэзіі

Дык няхай сабе як знае
Зграя чорная канае,
Нам сваё рабіць!
Як бяду сваю былую,
Ўсіх паноў і ўсіх буржуяў
Будзем, будзем біць!
Будзем, будзем біць!
І не дзіўна, што так горда,
Так упэўнена і цвёрда
Мы расцём, расцём.
У паходах мы заўсёды
Ўсім прыгнечаным народам
Руку падаём!
Руку падаём!
Ажыўляем горы, воды,
Выбудоўваем заводы —
Працы буйны плён.
Загрымеў, як гул паводкі,
Гул вялікай пяцігодкі —
Славай нашых дзён!
Славай нашых дзён!
Сіла арміі Чырвонай
Сцеражэ спакой кардона,
А ў паветры флот —
Пераможцам ён крыляе,
Ён рэспубліку ўздымае
Смела, да высот!
Смела, да высот!
І бадзёры, і вясёлы
Поступ сілы комсамола,
Шчэ й падмога йдзе —
Збольшэвічанае эры
Піонеры, піонеры —
Партыя вядзе!
Партыя вядзе!
Не на Рэйны, не на Марны,
Ў МТС пашлем друкарні —
Гэта ў нас, у нас!
Мы трывожым стратасферу,
Ядро атама і сферу —
О, дзівосны час!
Непаўторны час!
Непаўторны, сонцам свеціць,
Хто дужэй за нас у свеце?
Ды з якіх краін,
Мы красуем творчым плёнам,
За калонамі калоны
Дружна, як адзін!
Дружна, як адзін!
Дык няхай сабе як знае
Зграя чорная канае,
Нам сваё рабіць!
Як бяду сваю былую,
Усіх паноў і ўсіх буржуяў
Будзем, будзем біць!
Будзем, будзем біць!

Паўло Тычына