Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Струна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Віратлівы разьбег Струна
Трыялет
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Прастор казацкай коньніцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Струна (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




.........
Што нашу моладасьць
зможа стрымаць?..


МОЛАДАСЬЦЬ І СОНЦА

СТРУНА

Крані струну ў грудзёх сваіх,
струна шматзвонная зайграе,
зазвоніць песьня залатая —
крані струну ў грудзёх сваіх.
Крыляцца думкі, як страі,
і ціха шэпчуць па-над краем:
крані струну ў грудзёх сваіх,
струна шматзвонная зайграе.