Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Прастор казацкай коньніцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Струна Прастор казацкай коньніцы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прастор казацкай коньніцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАСТОР КАЗАЦКАЙ КОНЬНІЦЫ

Сонца
ў дзіўных скалах
славу нам снавала.

Арол
на небасхіле
ў праменьнях грэе крыльля.

Горы,
шлях арліны,
цалуюць сінь вяршынай.

Даліны
ветравольніцы
прастор казацкай коньніцы.


∗     ∗

Я схіліў чупрыну,
ўзышоўшы на скалу:
горам і далінам,
сонцу і арлу.

1926 г. Каўказ.