Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Мяцеліца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прастор казацкай коньніцы Мяцеліца
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Вясна ідзе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мяцеліца (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЯЦЕЛІЦА

Мяцеліца. Сьцюжа.
Сьняжынкі кружаць…
Вецер галосіць
разносіць
бель.
Сьцюжа,
мяцеліца
сьцелецца,
кружыць
гульліва,
жартліва,
нібы карусель.


∗     ∗

Што нам мяцеліца?
Што завіруха?
Што нашу моладасьць
зможа стрымаць?
Сьнег весяліцца
ліхой пацярухай?
Няхай весяліцца, —
на тое — зіма!
Люблю калі санкі
завулкамі носяць,
дый звонкія бомы
стрыножваюць сон.
Песьняй люблю я
у сьвята прыносіць
у хату рабочага
нізкі паклон.
Люблю я на лыжах
асьнежнай далінай
імчацца ў прастор
срэбрашумных завей.
Што маладому
ў прывольнай краіне
як радасьць жыцьця —
даражэй?


∗     ∗

Думанькі сьветлыя
ўсьмешкаю ветлаю
вейна віюцца,
ткуць радасьці ўзор.
Сьцюжа,
мяцеліца,
сьцелецца,
кружыць.
Звонам
сьцюдзёным
вітаюць прастор…

12. XII. 26 г.